Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нараджэнне, , н.

  1. гл. нарадзіць, -цца.

  2. Дзень, дата, калі хто-н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня.

    • Запрасіць на н.

нарадзіцца, ; зак.

  1. З’явіцца на свет (пра чалавека, жывёл).

    • Н. ў сарочцы (гаворыцца пра ўдачлівага, шчаслівага чалавека).
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв), перан. З’явіцца; узнікнуць, пачацца.

    • Нарадзілася ідэя.

|| незак. нараджацца, .

|| наз. нараджэнне, .

нарадзіць, ; зак.

  1. Даць жыццё каму-н., пусціць на свет.

    • Н. сына.
  2. перан. Даць пачатак чаму-н., стварыць што-н., быць прычынай з’яўлення чаго-н.

    • Крыўда нарадзіла злосць.

  • У чым маці нарадзіла (разм.) — зусім голы.

|| незак. нараджаць, .

|| наз. нараджэнне, .

нарадчык, , м.

Работнік, які выпісвае нарады на якую-н. работу.

|| ж. нарадчыца, .

наразны, .

  1. гл. нарэзаць.

  2. Які мае на сабе нарэзы, нарэзку.

    • Н. канал ствала.

нараіць, ; зак.

  1. Параіць, парэкамендаваць для якой-н. мэты.

    • Н. добрага печніка.
  2. з інфінітывам, каму і без дапаўнення.

    • Даць параду зрабіць што-н.

нараканне, , н.

  1. гл. наракаць.

  2. звычайна мн. Дакор, папрокі.

    • Матчыны нараканні.

наракаць, ; незак.

Выказваць крыўду на каго-, што-н., незадавальненне кім-, чым-н.

|| наз. нараканне, .

нараспашку, прысл.

Тое, што і наросхрыст.

нараспеў, прысл.

Працягла, расцягваючы словы.

  • Гаварыць н.