Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напаіць, ; зак.

  1. гл. паіць.

  2. перан. Насыціць, напоўніць чым-н.

    • Паветра напоена пахам чаромхі.

|| незак. напойваць, .

напайка, , ж.

  1. гл. напаяць.

  2. Напаяны кавалак металу.

    • Стальная н.

напаказ, прысл.

  1. Для агульнага агляду.

    • Выставіць тавары н.
  2. З мэтай звярнуць увагу, для выгляду.

    • Рабіць усё толькі н.

напакутавацца, ; зак.

Перажыць, вынесці многа пакут.

  • Н. ў палоне.

напал, , м.

  1. гл. напаліць.

  2. Ступень свячэння напаленага цела.

    • Н. ніці лямпачкі.
  3. перан. Стан узбуджанасці, хвалявання.

    • Спрэчкі дасягнулі напалу.

напалавіну, прысл.

  1. У няпоўным, палавінным памеры, аб’ёме.

    • Хата н. пустая.
  2. Не да канца, не зусім.

    • Зрабіць справу н.

напалам, прысл.

  1. На дзве роўныя часткі, надвае.

    • Падзяліць маёмасць н.
  2. У роўнай долі, на паях з кім-н.

    • Наймаць кватэру н. з сяброўкай.
  3. Напалавіну, у сумесі з чым-н.

    • Хлеб н. з кукурузай.

напаліраваць, ; зак.

  1. гл. паліраваць.

  2. Паліруючы, зрабіць у нейкай колькасці.

    • Н. цацак.

|| незак. напаліроўваць, .

напаліць, ; зак.

  1. што і у чым. Нагрэць шляхам спальвання дроў.

    • Н. у хаце.
  2. Нагрэць да вельмі высокай тэмпературы.

    • Н. жалеза.
  3. чаго. Нагатаваць у нейкай колькасці шляхам перапальвання.

    • Н. вугалю з дрэва.
  4. чаго. Расходаваць у нейкай колькасці (разм.).

    • Н. электрычнасці на сорак рублёў.

|| незак. напальваць, .

|| наз. напал, і напальванне, .

напалм, , м.

Вязкая гаручая і агнямётная сумесь.

  • Спаліць напалмам.

|| прым. напалмавы, .

  • Напалмавая бомба.