Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наканаванне, ✂, н.

  1. гл. наканаваць.

  2. Тое, што і наканаванасць; лёс.

    • Верыць у н.

наканаваць, ✂; зак. (разм.).

Наперад, загадзя вызначыць, абумовіць што-н.

|| незак. наканоўваць, ✂.

|| наз. наканаванне, ✂.

наканечнік, ✂, м.

Невялікі каўпачок, звычайна падобны на конус, які насаджваецца на канец чаго-н., або прымацоўваецца да канца чаго-н.

  • Аловак з наканечнікам.
  • Чахол шаблі з бліскучым наканечнікам.

наканечны, ✂.

Які знаходзіцца, прымацаваны на канцы чаго-н.

накапаць, ✂; зак.

  1. Капаючы, нарабіць паглыбленняў.

    • Н. канаў.
  2. Капаючы, здабыць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. мех бульбы.

|| незак. накопваць, ✂.

накапіць, ✂; зак.

Паступова сабраць, павялічыць у якой-н. колькасці; назапасіць.

  • Н. грошай.
  • Н. вопыт.

|| незак. накапляць, ✂.

накапленне, ✂, н.

  1. гл. накапіць.

  2. мн. Тое, што накоплена; капітал, зберажэнні.

    • Дзяржаўныя накапленні.

накарчаваць, ✂; зак.

Выкарчаваць, выкапаць з карэннем пэўную колькасць пнёў і пад.

|| незак. накарчоўваць, ✂.

накарэлы, ✂ (разм.).

Утвораны шляхам падсыхання ў выглядзе коркі на чым-н.

  • Накарэлая гразь.

|| наз. накарэласць, ✂.

накарэць, ✂; зак. (разм.).

Засохшы, утварыць корку.

  • На ране накарэў струп.