Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наабразаць, і наабрэзваць, ; зак.

Абрэзаць вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. галін.
  • Н. мяса.

наабстругваць, ; зак.

Абстругаць вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. жэрдак.

наабсякаць, ; зак.

Абсячы вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. сукоў.

наабтрасаць, ; зак.

Абтрэсці вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. яблыкаў.

наабцярэбліваць, ; зак.

Абцерабіць вялікую колькасць чаго-н н. вецця.

  • Н. тры тоны буракоў.

наабчэсваць1, ; зак.

Абчасаць, ачысціць часаннем вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. лёну.

наабчэсваць2, ; зак.

Абчасаць сякерай вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. бярвення.

наабяцаць, ; зак.

Паабяцаць многа чаго-н.

  • Я. падарункаў.

наадбіраць, ; зак.

  1. Адабраць, захапіць сілаю многа чаго-н.

  2. Адабраць з аднастайных прадметаў значную колькасць чаго-н.

    • Н. гатунковай морквы.

наадварот, прысл.

  1. У адваротным напрамку.

    • Прачытаць слова н.
  2. Зусім інакш, не так, як трэба.

    • Зрабіць усё н.
  3. у знач. пабочн. У процілегласць таму, што сказана.

    • Аб’ём будаўніцтва не стаў меншым, а н. узрос.
  4. у знач. супраціўн. часц. Зусім не.

    • Я вам не перашкоджу? — н., я вельмі рад бачыць вас.