наадварот прыслоўе
-
У адваротным напрамку.
- Прачытаць слова н.
-
Зусім інакш, не так, як трэба.
- Зрабіць усё н.
-
у знач. пабочн. У процілегласць таму, што сказана.
- Аб’ём будаўніцтва не стаў меншым, а н. узрос.
-
у знач. супраціўн. часціца: Зусім не.
- Я вам не перашкоджу ? — н., я вельмі рад бачыць вас.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)