Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дакаціць, ✂; зак.

  1. Коцячы, перамясціць да якога-н. месца.

    • Д. бочку да склепа.
  2. Хутка даехаць куды-н. (разм.).

    • За гадзіну дакацілі да горада.

|| незак. дакочваць, ✂.

дакінуць, ✂; зак.

Кінуўшы, папасці ў якое-н. месца.

  • Д. мяч да варот.

|| незак. дакідаць, ✂ і дакідваць, ✂.

даклад​1, ✂, м.

  1. Публічнае паведамленне — разгорнутае асвятленне якой-н. тэмы.

    • Навуковы д.
    • Абмеркаванне даклада.
  2. Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах.

    • Д. дырэктару.
  3. Паведамленне кіраўніку аб прыходзе наведвальніка.

    • Без дакладу не ўваходзіць.

|| прым. дакладны, ✂.

  • Дакладная запіска (дзелавая папера з кароткім выкладам сутнасці справы, якая патрабуе разгляду і рэагавання).

даклад​2, ✂, м.

Дадатковы матэрыял пры пашыве вопраткі, абутку (падкладка, гузікі і інш.).

дакладны, ✂.

  1. Які адпавядае ісціне.

    • Д. гадзіннік.
  2. Поўнасцю адпаведны правілам, патрабаванням.

    • Дакладная копія.
    • Д. пераклад.
  3. Вычарпальны, не прыблізны.

    • Д. ўлік.
    • Д. адрас.
  4. Пунктуальны.

    • Д. выканаўца.
  5. Меткі, накіраваны ў цэль.

    • Д. стрэл.

◊

  • Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.

|| наз. дакладнасць, ✂.

дакладчык, ✂, м.

Чалавек, які робіць даклад (у 1 знач.).

|| ж. дакладчыца, ✂.

дакласавы, ✂.

Пра сацыяльны лад: першабытнаабшчынны, які існаваў да падзелу грамадства на класы.

  • Дакласавае грамадства.

даклікацца, ✂; зак. (разм.).

Клічучы, вымусіць адгукнуцца.

  • Цяжка яго д.

даклыпаць, ✂; зак. (разм.).

Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца.

  • Ледзь даклыпаў да хаты.

дакляраваць, ✂; зак. і незак. (разм.).

Паабяцаць (абяцаць) зрабіць што-н.

  • Дакляраваў навастрыць сярпы.

|| незак. дакляроўваць, ✂.