даклад1,
-
Публічнае паведамленне — разгорнутае асвятленне якой
-н. тэмы.- Навуковы д.
- Абмеркаванне даклада.
-
Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах.
- Д. дырэктару.
-
Паведамленне кіраўніку аб прыходзе наведвальніка.
- Без дакладу не ўваходзіць.
||
- Дакладная запіска (дзелавая папера з кароткім выкладам сутнасці справы, якая патрабуе разгляду і рэагавання).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)