дакладны прыметнік
-
Які адпавядае ісціне.
- Д. гадзіннік.
-
Поўнасцю адпаведны правілам, патрабаванням.
- Дакладная копія.
- Д. пераклад.
-
Вычарпальны, не прыблізны.
- Д. ўлік.
- Д. адрас.
-
Пунктуальны.
- Д. выканаўца.
-
Меткі, накіраваны ў цэль.
- Д. стрэл.
Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.
|| назоўнік: дакладнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)