Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дагартаваць, ✂; зак.

Давесці да патрэбнага гарту.

  • Д. серп.

|| незак. дагартоўваць, ✂.

|| наз. дагартоўка, ✂ і дагартоўванне, ✂.

дагары, прысл.

На спіне, на спіну.

  • Ляжыць д.
  • Як ні ары, абы чорным д. (з нар.).

◊

  • Дагары нагамі — на спіну, нагамі ўгору (паваліцца).

дагарэць, ✂; зак.

  1. Згарэць да канца, да якой-н. мяжы.

    • Дровы дагарэлі.
    • Свечка дагарэла.
  2. перан. Перастаць свяціцца, патухнуць.

    • Зара дагарэла.

|| незак. дагарваць, ✂.

дагаспадарыцца, ✂; зак. (разм. іран.).

Давесці гаспадарку да заняпаду.

дагестанцы, ✂, м.

Насельніцтва Рэспублікі Дагестан, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. дагестанка, ✂.

|| прым. дагестанскі, ✂.

дагістарычны, ✂.

Які адносіцца да той старажытнай пары, калі яшчэ не існавала пісьменнасці.

  • Д. перыяд.

дагледзець, ✂; зак.

Паклапаціцца аб кім-, чым-н., акружыць увагай, стварыць добры догляд.

  • Д. хворага.
  • Д. дзяцей.

|| незак. даглядаць, ✂.

даглядзець, ✂; зак.

Скончыць прагляд чаго-н.

  • Д. кінафільм.

|| незак. дагледжваць, ✂.

даглядчык, ✂, м.

  1. Той, хто даглядае каго-, што-н., наглядае за кім-, чым-н.

    • Д. коней.
  2. Службовая асоба ў таможні, якая даглядае дарожныя рэчы, грузы на граніцы.

    • Таможны д.

|| ж. даглядчыца, ✂.

|| прым. даглядчыцкі, ✂.

дагматызм, ✂, м.

Некрытычнае мысленне, якое апіраецца да догмы.

|| прым. дагматычны, ✂.