Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

антрапамарфі́зм, , м. (спец.).

Перанясенне чалавечых псіхалагічных уласцівасцей на з’явы прыроды, жывёл, прадметаў, а таксама ўяўленне багоў у выглядзе людзей.

|| прым. антрапамарфічны, .

антрапані́міка, , ж.

Раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прым. антрапанімічны, .

антрапані́мія, , ж.

Сукупнасць антрапонімаў.

|| прым. антрапанімічны, .

антрапо́лаг, , м.

Спецыяліст па антрапалогіі.

антрапо́нім, , м.

Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек.

|| прым. антрапанімічны, .

антрацы́т, , м.

Лепшы гатунак каменнага вугалю.

|| прым. антрацытавы, і антрацытны, .

антраша́, нескл., н.

Лёгкі скачок уверх у балетных танцах, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

  • Выкідваць а. (перан. рабіць мудрагелістыя рухі нагамі; разм.).

антрэко́т, , м.

Адбіўная катлета з міжрэбернай часткі ялавічыны.

|| прым. антрэкотны, .

антрэпрэнёр, , м.

Прыватны тэатральны прадпрыемец.

|| прым. антрэпрэнёрскі, .

антрэсо́лі, , ж.

  1. Верхні паўпаверх дома.

  2. Род балкона ўнутры высокага памяшкання.

  3. Насціл пад столлю для захоўвання рэчаў.

|| прым. антрэсольны, .