Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ана́лы, ✂.

Запіс найбольш значных падзей па гадах, летапіс. У аналах гісторыі (перан. аб чым-н. значным, гераічным, што ўвайшло ў гісторыю; высок.).

анама́лія, ✂, ж. (кніжн.).

Адхіленне ад нормы, ад агульнай заканамернасці; няправільнасць.

  • Магнітная а.
  • Анамаліі ў развіцці арганізма.

|| прым. анамальны, ✂.

анама́стыка, ✂, ж.

  1. У мовазнаўстве: сукупнасць уласных імён мовы.

  2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.

|| прым. анамастычны, ✂.

ана́мнез, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць медыцынскіх звестак, атрыманых шляхам апытання таго, хто абследуецца, а таксама тых, хто яго ведае.

  • Псіхіятрычны а.

|| прым. анамнестычны, ✂.

анана́с, ✂, м.

Паўднёвая травяністая расліна з прадаўгаватым духмяным і сакавітым плодам, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. ананасны, ✂ і ананасавы, ✂.

анані́зм, ✂, м.

Ненармальнае задавальненне палавой цягі раздражненнем палавых органаў.

анані́м, ✂, м. (кніжн.).

Аўтар, які ўтойвае сваё прозвішча, а таксама літаратурны твор без указання прозвішча аўтара.

анані́мка, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Не падпісанае аўтарам пісьмо, якое паведамляе пра каго-н. нешта непрыемнае, крыўднае, выкрывае каго-н. і пад.

анані́мны, ✂.

Без указання прозвішча аўтара.

  • Ананімнае пісьмо.
  • А. мастацкі твор.

|| наз. ананімнасць, ✂.

анані́мшчык, ✂, м. (разм. пагард.).

Той, хто піша ананімныя пісьмы.

|| ж. ананімшчыца, ✂.