Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амартыза́тар, , м. (спец.).

Прыстасаванне для амартызацыі (у 2 знач.).

|| прым. амартызатарны, .

амартыза́цыя, , ж.

  1. Паступовае зніжэнне вартасці маёмасці ў выніку яе зношвання.

  2. Аслабленне сілы ўдараў, штуршкоў і пад. пры дапамозе спецыяльных прылад.

|| прым. амартызацыйны, .

  • Амартызацыйныя прыстасаванні (рысоры, буферы і пад.).

ама́тар, , м.

  1. чаго і з інф. Чалавек, які мае схільнасць да чаго-н., захапляецца чым-н.

    • А. музыкі.
    • А. выступаць.
  2. Той, хто займаецца чым-н. у вольны час не як прафесіянал; любіцель.

    • Садавод-а.
    • Рыбалоў-а.

|| ж. аматарка, .

|| прым. аматарскі, .

  • А. спектакль.
  • Аматарскія правы (у шафёра-аматара).

ама́тарства, , н.

Занятак аматара, аматараў.

а́мба, нескл., ж.

у знач. вык., каму (разм.). Канец, кончана, смерць, каюк.

  • Бюракратыі а.!

амбі́цыя, , ж.

  1. Абвостранае самалюбства, ганарлівасць, фанабэрыстасць,

    • Кідацца ў амбіцыю (пакрыўдзіўшыся, выказваць незадавальненне, злавацца; разм.).
  2. звычайна мн. Прэтэнзіі, дамаганні чаго-н. (неадабр.).

    • Нічым не абгрунтаваныя амбіцыі.

|| прым. амбіцыйны, і амбітны, .

амбо́н, , м.

Узвышанае месца ў царкве перад іканастасам, з якога чытаюцца пропаведзі.

|| прым. амбонны, .

амбразу́ра, , ж.

  1. Адтуліна ў абарончым збудаванні; байніца.

  2. Аконны або дзвярны праём (спец.).

|| прым. амбразурны, .

амбро́зія, , ж.

У грэчаскай міфалогіі: ежа багоў, якая падтрымлівала вечную маладосць і прыгажосць.

амбулато́рыя, , ж.

Лячэбніца для прыходзячых хворых і аказання дапамогі дома.

|| прым. амбулаторны, .

  • Амбулаторнае лячэнне.