Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амазо́нка, ✂, ж.

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: прадстаўніца ваяўнічага племені жанчын.

  2. Жанчына-коннік у спецыяльным касцюме для верхавой язды.

  3. Доўгая сукенка для верхавой язды.

    • Імчаліся конна жанчыны ў чорных амазонках.

|| прым. амазонскі, ✂.

амаладзі́цца, ✂; зак.

  1. Стаць больш маладым (па жыццяздольнасці, па выгляду і пад.).

  2. (7 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць абноўленым па складу членаў чаго-н.

    • Калектыў амаладзіўся.

|| незак. амалоджвацца, ✂.

|| наз. амалоджванне, ✂.

|| наз. амаладжэнне, ✂.

амаладзі́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш маладым (па жыццядзейнасці, па выгляду і пад.).

  2. Увесці больш моладзі ў склад чаго-н.

    • А. калектыў.

|| незак. амалоджваць, ✂.

|| наз. амалоджванне, ✂.

|| наз. амаладжэнне, ✂.

ама́ль, прысл.

Без нечага, мала чаго не хапае да чаго-н.

  • Ён а. дарослы.
  • Працавалі а. цэлы дзень.

амальга́ма, ✂, ж.

  1. Вадкі, напаўвадкі або цвёрды сплаў якога-н. металу з ртуццю (спец.).

  2. перан. Разнародная сумесь, спалучэнне чаго-н. (кніжн.).

|| прым. амальгамны, ✂.

амана́л, ✂, м.

Выбуховае рэчыва.

|| прым. аманалавы, ✂.

аманімі́я, ✂, ж.

Гукавое падабенства слоў пры розніцы значэнняў.

|| прым. аманімічны, ✂.

ама́р, ✂, м.

Вялікі марскі рак.

|| прым. амаравы, ✂.

амара́льны, ✂.

Які супярэчыць маралі, пазбаўлены маралі.

  • А. чалавек.
  • А. ўчынак.

|| наз. амаральнасць, ✂.

амартызава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) амартызацыю.