Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амфі́бія, , ж.

  1. Пазваночная жывёліна, якая дыхае ў раннім узросце жабрамі, а ў дарослым стане лёгкімі.

  2. Земнаводная расліна.

  3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.

|| прым. амфібійны, .

амфібра́хій, , м.

Трохскладовая вершавая стапа з націскам на другім складзе.

|| прым. амфібрахічны, .

амфітэа́тр, , м.

  1. У старажытных грэкаў і рымлян: збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам.

  2. У сучасным тэатры: рады крэслаў, размешчаныя ў зале за партэрам, а таксама частка залы, дзе яны размешчаны.