Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ампе́р, , м. (спец.).

Адзінка сілы электрычнага току.

|| прым. амперны, .

амперме́тр, , м.

Прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

ампі́р, , м.

Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пач. 19 ст., заснаваны на імітацыі антычных узораў.

  • Будынак у стылі а.

|| прым. ампірны, .

ампліту́да, , ж. (спец.).

Размах хістання, найбольшае адхіленне цела, што хістаецца, ад становішча раўнавагі; розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня.

  • А. хістання маятніка.
  • А. гадавой тэмпературы.
  • А. крывянога ціску.
  • А. цэн.

|| прым. амплітудны, .

амплуа́, нескл., н.

Тып акцёрскіх роляў.

  • А. коміка.

а́мпула, , ж.

Герметычна запаяная пасудзіна для захавання чаго-н.

  • Лякарства ў ампулах.

|| прым. ампульны, .

ампутава́ць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) ампутацыю.

  • А. нагу.

ампута́цыя, , ж.

Адразанне хворай канечнасці або знешняй часткі органа.

  • А. рукі.

|| прым. ампутацыйны, .