Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агляда́цца, ✂; незак.

Тое, што і аглядвацца.

агля́двацца, ✂; незак.

  1. гл. аглянуцца.

  2. перан., на каго-што і без дапаўнення. Дзейнічаць асцярожна, з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н. і азірацца (разм.).

    • А. на старэйшых.

|| наз. аглядка, ✂.

агля́дка, ✂, ж.

  1. гл. аглядвацца і аглянуцца.

  2. Асцярога ў дзеяннях, увага.

◊

  • Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка.

  • Дзейнічаць з аглядкай — улічваць абставіны.

агля́дчык, ✂, м.

Службовая асоба, якая робіць агляд чаго-н. з мэтай праверкі.

  • А. вагонаў.

|| ж. аглядчыца, ✂.

|| прым. аглядчыцкі, ✂.

агляну́цца, ✂; зак.

  1. Паглядзець, павярнуўшы галаву назад; азірнуцца.

    • Хлопец ні разу не аглянуўся.
  2. Паглядзець вакол сябе.

    • А. навокал.
    • А. на мінулыя вякі (перан.).

|| незак. аглядвацца, ✂ і аглядацца, ✂.

|| наз. аглядка, ✂.

  • Бегчы без аглядкі.

агля́нуць, ✂; зак.

Акінуць позіркам; азірнуць.

  • А. поле.