Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усявышні, , м.

У веруючых: урачыстая назва Бога.

усяго, прысл.

  1. гл. увесь.

  2. прысл. Разам, наогул.

    • У. зарабілі сто тысяч рублёў.
  3. часц. Толькі, не больш чым.

    • Гэта каштуе ў. пяць тысяч рублёў.

усяк, прысл. (разм.).

  1. Па-рознаму, неаднолькава.

    • У. бывае.
  2. Усімі спосабамі.

    • У. стараецца выкруціцца.

усякі, займ.

  1. Кожны, любы.

    • У. раз адно і тое ж.
    • Усякая птушка сваё гняздо бароніць (прыказка).
  2. Розны, усялякі.

    • Усякія людзі бываюць.
  3. У спалучэнні з прыназ. «без», узмацняючы прыназоўнік, азначае: зусім без.

    • Без усякай мэты.
    • Без усякіх цяжкасцей.

усяленскі, (уст.).

Сусветны.

  • Усяленскія саборы.

усяліцца, ; зак.

  1. Заняць месца на пражыванне, пасяліцца.

    • У. ў новую хату.
  2. перан. З’явіўшыся, апанаваць, агарнуць (высок.).

    • У душу ўсяліўся жах.

|| незак. усяляцца, .

|| наз. усяленне, .

усяліць, ; зак.

  1. Пасяліцца на жыхарства.

    • У. новых жыхароў у кватэру.
  2. перан. Пасеяць, выклікаць (высок.).

    • У. надзею ў каго-н.
    • У. трывогу ў сэрца.

|| незак. усяляць, .

|| наз. усяленне, .

усяляк, прысл. (разм.).

Тое, што і усяк.

  • У. бывае ў жыцці.
  • Ён у. лаяўся тут.

усялякі, , займ.

  1. Самы разнастайны, розны.

    • Расказваць пра ўсялякія здарэнні.
    • У жыцці ўсялякае бывае (наз.).
  2. Тое, што і усякі (у 3 знач.).

    • Дзень прайшоў без ўсялякіх здарэнняў.
    • Без усялякай хітрасці.

усямерны, (кніжн.).

Які ажыццяўляецца ўсімі магчымымі мерамі.

  • Усямерная падтрымка.
  • Усямерна (прысл.) падтрымліваць добрую ініцыятыву.