Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насцеражыць, ✂ і насцярожыць, ✂; зак.

Выклікаць насцярожанасць, напружаную ўвагу, трывогу.

|| незак. насцярожваць, ✂.

насцёбаць, ✂ і насцябаць, ✂; зак. (разм.).

Набіць, нахвастаць каго-н.

  • Н. дубцом.
  • Н. пугай.

|| незак. насцёбваць, ✂.

насціл, ✂, м.

  1. гл. слаць ​2.

  2. Паверхня з дошак або іншага матэрыялу, пасланага на што-н.

    • Драўляны н.

|| прым. насцілачны, ✂.

насцільны, ✂.

  1. Плаўны, які амаль па прамой лініі (спец.).

    • Н. скачок.
  2. Які ідзе паралельна паверхні зямлі на пэўнай вышыні (спец.).

    • Н. агонь.
    • Насцільная траекторыя палёту куль.

|| наз. насцільнасць, ✂.

насцярожаны, ✂.

Напружана-ўважлівы ў чаканні чаго-н.

  • Н. погляд.

|| наз. насцярожанасць, ✂.

насып, ✂, м.

Узвышэнне, зробленае шляхам насыпкі зямлі, гравію і пад.

  • Дарожны н.

насыпам, прысл.

У рассыпаным стане, без тары.

  • Вугаль перавозяць н.

насыпацца, ✂; зак.

  1. Сыплючыся, трапіць куды-н.

    • Пясок насыпаўся ў боты.
  2. Асыпаючыся, пакрыць паверхню чаго-н.

    • Насыпалася лісця за ноч.

|| незак. насыпацца, ✂.

насыпаць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Сыплючы, пакрыць паверхню чаго-н.; нацерушыць, рассыпаць.

    • Н. пяску на дарожку.
  2. што і чаго. Напоўніць што-н. чым-н. сыпкім.

    • Н. мех аўса.
  3. Зрабіць, пабудаваць насып з якога-н. сыпкага матэрыялу.

    • Н. курган.

|| незак. насыпаць, ✂.

|| наз. насыпка, ✂.

насыпка, ✂, ж.

Зашыты з усіх бакоў чахол, які напаўняецца пер’ем або пухам і служыць падушкай або пярынай.

  • Пашыць новую насыпку.

|| прым. насыпачны, ✂.