Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наватарства, , н.

  1. Дзейнасць наватараў.

    • Н. ў тэхніцы.
  2. Усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне.

    • Н. Маякоўскага ў паэзіі.

|| прым. наватарскі, .

навацыя, , ж.

  1. Нешта новае, новаўвядзенне.

  2. У юрыспрудэнцыі — спыненне ранейшага абавязацельства па дамоўленасці бакоў і замена яго новым абавязацельствам.

наваявацца, ; зак. (разм.).

  1. Многа, доўга паваяваць.

    • Хопіць мне, наваяваўся за пяць гадоў.
  2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне.

наваяваць, ; зак. (разм.).

Паваяваць некаторы час.

  • З такой зброяй доўга не наваюеш.

наваяўлены, (іран.).

Які ўпершыню дзе-н. з’явіўся, праявіў сябе.

  • Н. лідэр.

|| наз. наваяўленасць, .

наведацца, ; зак.

Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.

  • Наведайся да нас.

|| незак. наведвацца, .

наведаць, ; зак.

Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н.

  • Н. родных.
  • Н. хворага.

|| незак. наведваць, .

|| наз. наведванне, .

наведвальнік, , м.

Той, хто наведаў або наведвае каго-, што-н.

  • Пастаянны н. бібліятэкі.

|| ж. наведвальніца, .

|| прым. наведвальніцкі, .

наведванне, , н.

  1. гл. наведаць.

  2. Колькасць наведванняў.

    • Добрае н. заняткаў.

навезці, ; зак.

Прывезці ў вялікай колькасці.

  • Н. розных падарункаў.

|| незак. навозіць, .