Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

актэ́т, , м.

  1. Музычны твор для васьмі выканаўцаў з самастойнымі партыямі для кожнага.

  2. Ансамбль

аку́ла, , ж.

Буйная драпежная марская рыба.

|| прым. акулавы, .

акулірава́ць, ; зак. і незак. (спец.).

Прышчапіць (прышчэпліваць) да дзікай расліны вочка культурнай расліны.

  • А. дзічку.

|| наз. акуліраванне, і акуліроўка, .

акулі́ст, , м.

Урач, спецыяліст па хваробах вачэй.

|| ж. акулістка, .

|| прым. акулісцкі, .

акульту́рыць, ; зак. (спец.).

Зрабіць культурным (у 4 знач.).

|| незак. акультурваць, .

|| наз. акультурванне, .

  • А. дзікіх раслін.

акуля́р, , м.

У аптычным прыборы: частка, накіраваная да вока, назіральніка.

  • А. тэлескопа.

|| прым. акулярны, .

акуля́ры, .

Аптычная прылада з дзвюх лінз, якая служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджання.

  • А. для блізарукіх.
  • Сонцаахоўныя а.

|| прым. акулярны, . Акулярнае шкло.

акумуля́тар, , м.

Прыстасаванне для накаплення энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання.

  • Электрычны а.

|| прым. акумулятарны, .

акуну́цца, ; зак.

  1. гл. акунуць.

  2. перан. Цалкам аддацца чаму-н.

  • З галавой а. ў работу.

|| незак. акунацца, .

акуну́ць, ; зак.

Апусціць у вадкасць.

  • А. у ваду галаву.

|| незак. акунаць, .

|| звар. акунуцца, .

|| незак. акунацца, .