Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наступленне, ✂, н.

  1. гл. наступаць ​1.

  2. Баявыя дзеянні войск супраць праціўніка з мэтай разгрому яго.

    • Рашучае н.

наступны, ✂.

  1. Які наступае, настае непасрэдна пасля каго-, чаго-н.; бліжэйшы па чарзе.

    • Н. дзень. Наступнае спатканне.
  2. Які наступіў пазней за чым-н.; ніжэй названы, ніжэй прыведзены.

    • Прапанаваць н. план.
  3. наступнае, -ага, н. Тое, аб чым гаворыцца далей; вось што.

    • А затым адбылося н.

настурка, ✂, ж.

Аднагадовая дэкаратыўная травяністая расліна з буйнымі пахучымі кветкамі чырвона-жоўтага колеру.

|| прым. настуркавы, ✂.

настурцыя, ✂, ж.

Тое, што і настурка.

|| прым. настурцыевы, ✂.

настылы, ✂.

Які стаў халодным, ахаладзіўся.

  • Настылае паветра.

настырны, ✂ і настырлівы, ✂.

Упарты ў дасягненні чаго-н., вельмі настойлівы.

  • Н. хлопец.

|| наз. настырнасць, ✂.

настыць, ✂; зак.

  1. Стаць халодным.

    • Хата настыла.
    • Печ настыла.
  2. Змерзнуць.

    • Ногі настылі.

|| незак. настываць, ✂.

насукаць, ✂; зак.

Падрыхтаваць суканнем.

  • Н. цэвак.

|| незак. насукваць, ✂.

насунуцца, ✂; зак.

  1. Рухаючыся, наблізіцца да каго-, чаго-н.

    • Хмара насунулася.
    • Ноч насунулася (перан.).
  2. Ссунуўшыся, закрыць сабой што-н.

    • Хустка насунулася на лоб.

|| незак. насоўвацца, ✂.

насунуць, ✂; зак.

  1. чаго. Нассоўваць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. кучу лісця.
  2. Закрыць, засланіць чым-н. каго-, што-н.

    • Н. шапку на вочы.
  3. безас. Зрабіцца хмарным (разм.).

    • Было ясна, а потым насунула.

|| незак. насоўваць, ✂.