Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напульснік, , м.

Павязка, якая накладваецца на тое месца на руцэ, дзе прашчупваецца пульс.

напуск, , м.

  1. гл. напусціць.

  2. Частка адзення, якая свабодна звісае, выступае над чым-н.

    • Кофтачка з напускам.
  3. Спуск сабак на звера ў час палявання (спец.).

напускны, .

  1. Зроблены з напускам.

    • Напускная кофта.
  2. Ненатуральны, штучны.

    • Напускная весялосць.
    • Напускная строгасць.

напусціць, ; зак.

  1. Даць доступ куды-н. вялікай колькасці каго-, чаго-н.

    • Н. вады ў ванну.
    • Н. мух у хату.
  2. што і чаго на каго (што). Надаць сабе, сваім паводзінам нейкі выгляд, характар (разм.).

    • Н. на сябе строгасць.
  3. каго-што на каго-што. Накіраваць для нападу (разм.).

    • Н. сабак на звера.
  4. Ва ўяўленні забабонных людзей — з дапамогай вышэйшай сілы наслаць на каго-, што-н.

    • Н. чары, хваробу.
  5. што і чаго. Даслаць, павялічыць у памеры пры раскроі.

    • Н. на швы.

|| незак. напускаць, .

|| наз. напуск, .

напухлы, (разм.).

Які напух, стаў успухлым.

  • Напухлая рука.

|| наз. напухласць, .

напухнуць, ; зак.

Стаць ненармальна пухлым, успухнуць.

  • Напух нос.

|| незак. напухаць, .

напхацца, ; зак. (разм.).

  1. Сабрацца, стоўпіцца ўнутры чаго-н.; набіцца.

    • Напхалася людзей у хату.
  2. Наесціся (груб.).

    • Н. бульбы.

напхаць, ; зак.

  1. што і чаго. Напоўніць, запіхваючы ўнутр чаго-н.

    • Н. сяннік саломай.
    • Н. людзей у машыну (перан.; разм.).
  2. перан. З’есці многа чаго-н. (груб.).

    • Н. жывот бульбай.

|| незак. напіхаць, і напіхваць, .

напырскаць, ; зак.

  1. Пакрыць пырскамі паверхню чаго-н.

    • Н. вады на падлогу.
  2. Надушыць чым-н. пахучым.

    • Н. духамі.

|| незак. напырскваць, .

напытаць, ; зак.

Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека.

  • Н. добрую карову ў суседняй вёсцы.

|| незак. напытваць, .