Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

настроіць, ✂; зак.

  1. Нацягваючы струны, надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.

    • Н. прыёмнік на кароткія хвалі.
  2. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.

    • Н. прыёмнік на кароткія хвалі.
  3. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).

    • Н. станок.
  4. перан. Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.

    • Н. на вясёлы лад.
    • Н. сына супраць бацькі.

|| незак. настройваць, ✂.

|| звар. настроіцца, ✂.

|| незак. настройвацца, ✂.

|| наз. настройка, ✂.

настрой, ✂, м.

  1. Унутраны, душэўны стан.

    • Перадсвяточны н.
    • Узняты н.
  2. Накіраванасць думак, пачуццяў і пад. у каго-н.

    • Нездаровыя настроі.
  3. Схільнасць, жаданне рабіць што-н.

    • Не было настрою чытаць.

настройшчык, ✂, м.

Спецыяліст па настройцы музычных інструментаў.

  • Н. раяляў.

|| ж. настройшчыца, ✂.

|| прым. настройшчыцкі, ✂.

настругаць, ✂; зак.

  1. Стругаючы, нарыхтаваць якую-н. колькасць.

    • Н. дошак.
  2. Начысціць (пра бульбу і пад.; абл.).

  3. Стругаючы, насмеціць (разм.).

|| незак. настругваць, ✂.

настрыг, ✂, м. (спец.).

Колькасць настрыжанай воўны.

настрыгчы, ✂; зак.

Нарэзаць якую-н. колькасць чаго-н. (нажніцамі, спецыяльнай машынкай і пад.).

  • Н. воўны.

|| незак. настрыгаць, ✂.

настукаць, ✂; зак.

  1. Выявіць што-н. пастукваннем.

    • Н. пустату ў сцяне.
  2. Надаваць кухталёў, набіць (разм.).

|| незак. настукваць, ✂.

наступаць, ✂; незак.

  1. гл. наступіць ​1.

  2. Ведучы актыўныя ваенныя дзеянні, рухацца наперад, на праціўніка.

    • Н. на ўсіх франтах.
  3. Падступаць да каго-н. з просьбамі, пагрозамі і пад.

  4. перан. Набліжацца да чаго-н., распаўсюджвацца, насоўвацца на што-н.

    • Хвалі наступаюць на бераг.

|| наз. наступленне, ✂.

наступіць​1, ✂; зак.

Ступіць, стаць на каго-, што-н.

  • Н. на нагу каму-н. (таксама перан. ушчаміць чые-н. інтарэсы).

|| незак. наступаць, ✂.

наступіць​2, ✂; зак.

Пра час, стан: надысці, настаць.

  • Наступілі халады.
  • Наступіла цішыня.

|| незак. наступаць, ✂.

|| наз. наступленне, ✂.