Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навылётны, .

Скразны, які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога (пра адтуліны).

  • Навылётная адтуліна.
  • Навылётнае кулявое раненне.

навыперадкі, прысл.

Імкнучыся перагнаць, выперадзіць іншага, адзін аднаго.

  • Імчацца н.

навыпуск, прысл.

Пра нашэнне штаноў, неўвабраных у халявы ботаў, а таксама пра кофту, кашулю, неўвабраныя ў спадніцу, штаны.

  • Штаны н.
  • Насіць кофту н.

навырабляць, ; зак.

  1. Зрабіць, вырабіць што-н. у вялікай колькасці.

    • Н. цацак.
  2. Апрацаваць дубленнем многа чаго-н.

    • Н. шкур.
  3. Насваволіць, нагарэзнічаць (разм.).

    • Чаго толькі не навыраблялі дзеці ў хаце.

навыраст, прысл.

Тое, што і нападрост.

навэндзіць, ; зак.

Прыгатаваць нейкую колькасць шляхам вэнджання.

  • Н. шынак.

навюткі, (разм.).

Зусім новы, самы новы.

  • Н. касцюм.

навязацца, ; зак. (разм.).

Напрасіцца; дамагчыся свайго назойлівымі просьбамі.

  • Н. ў сябры.

навязаць, ; зак.

  1. чаго. Нарыхтаваць, зрабіць шляхам вязання.

    • Н. шапак.
    • Н. венікаў.
  2. Прымацаваць, узяць на прывязь.

    • Н. каня на лузе.
  3. перан., каго-што каму. Прымусіць прыняць або зрабіць што-н. супраць яго волі, жадання.

    • Н. сваю думку.
    • Н. бой.

|| незак. навязваць, .

навярнуцца, ; зак.

  1. Выступіць на вачах (пра слёзы).

    • Ад болю навярнуліся слёзы на вачах.
  2. Нахіліцца на бок.

|| незак. наварочвацца, .