Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даданы, .

У выразах:

  1. даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу, звязаная з ім пры дапамозе злучніка або злучальнага слова;

  2. даданы член сказа — член сказа, які паясняе і дапаўняе які-н. з галоўных членаў сказа.

дадатак, , м.

  1. Тое, што прыбаўляецца да чаго-н.

    • Д. да раздзела кнігі.
  2. Тое, што прыкладаецца да якога-н. падпіснога выдання.

    • Часопіс з бясплатным дадаткам.

дадатковы, .

Які з’яўляецца дапаўненнем да чаго-н.; дабавачны.

  • Д. поезд.
  • Дадатковыя заняткі.
  • Д. набор слухачоў.

дадатны, .

  1. Які выражае адабрэнне; станоўчы.

    • Дадатная ацэнка.
  2. У матэматыцы: большы за нуль.

    • Д. лік.
  3. Які адносіцца да таго віду электрычнасці, матэрыяльныя часцінкі якой называюцца пратонамі, пазітронамі (спец.).

    • Д. электрычны зарад.
  4. Карысны, істотны.

    • Дадатная з’ява.

дадацца, ; зак. (разм.).

Далучыцца, дабавіцца да чаго-н.

  • Да ўсіх бядот дадалося і гэтае няшчасце.

дадаць, ; зак.

  1. каго-што і чаго. Даць, палажыць, зрабіць, сказаць, прылічыць у дадатак да чаго-н.

    • Астатнія грошы дадам заўтра.
  2. што да чаго. Скласці лікі.

    • Да пяці д. чатыры.
  3. што да чаго. Сказаць або напісаць у дадатак да чаго-н.

    • Да сказанага нечага д.
  4. што да чаго. Прыкласці, далучыць.

    • Да заявы д. медыцынскае заключэнне.

|| незак. дадаваць, .

|| наз. дадаванне, і дадача, .

дадзены, .

Гэты, менавіта гэты.

  • У д. момант.

  • Дадзеная велічыня — у матэматыцы: велічыня, якая загадзя вядомая і служыць для вызначэння іншых.

дадзець, ; зак. (разм.).

  1. Прычыніць непрыемнасць, даняць, дапячы чым-н.

    • Д. да нутра.
  2. Надакучыць, абрыдаць.

    • Сварка гэта ўжо дадзела.

|| незак. дадзяваць, .

дадзяўбці, ; зак.

  1. Здзяўбці да канца.

    • Куры дадзяўблі зерне.
  2. Скончыць дзяўбці, прадзяўбці.

    • Д. дзірку долатам.

|| незак. дадзёўбваць, .

дадолу, прысл.

Данізу, да зямлі.

  • Вецер дрэвы гне д.