дадатны прыметнік
-
Які выражае адабрэнне; станоўчы.
- Дадатная ацэнка.
-
У матэматыцы: большы за нуль.
- Д. лік.
-
Які адносіцца да таго віду электрычнасці, матэрыяльныя часцінкі якой называюцца пратонамі, пазітронамі (спецыяльны тэрмін).
- Д. электрычны зарад.
-
Карысны, істотны.
- Дадатная з ‘ява.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)