Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агульнажыццёвы, ✂.

Уласцівы штодзённаму жыццю.

  • Агульнажыццёвыя інтарэсы.

агульнакары́сны, ✂.

Карысны для ўсіх.

  • Агульнакарысная праца.

агульнанаро́дны, ✂.

Агульны для ўсяго народа, усенародны.

  • Агульнанародная мова.
  • Агульнанароднае свята.

агульнапрызна́ны, ✂.

Прызнаны ўсімі.

  • А. факт.

агульнапрыня́ты, ✂.

Звычайны, прыняты ўсімі і які прымяняецца ўсімі.

  • А. парадак.

агульнаўжыва́льны, ✂.

Які ўжываецца ўсімі.

  • Агульнаўжывальнае слова.

|| наз. агульнаўжывальнасць, ✂.

агульначалаве́чы, ✂.

Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву.

  • Агульначалавечая мараль.

агу́льны, ✂.

  1. Які належыць, уласцівы ўсім, які датычыцца ўсіх.

    • Агульная гаспадарка.
    • Агульная мова.
    • А. сход.
  2. Які робіцца, выконваецца, праводзіцца калектыўна; прызначаны для сумеснага карыстання.

    • Агульная справа.
    • Агульная кухня.
  3. Аднолькавы, уласцівы каму-н. адначасова з іншым; узаемны.

    • У сяброў агульныя інтарэсы.
    • У іх многа агульнага (наз.).
  4. Увесь, у поўным аб’ёме, сукупны.

    • А. аб’ём вытворчасці.
    • А. вынік.
    • Абвінаваціць агульна (прысл. усё адразу, цалкам).
  5. Які датычыцца асноў чаго-н.

    • А. курс хіміі.
    • Агульныя пытанні навукі.
  6. Які змяшчае ў сабе толькі самае істотнае, без дробязей, дэталей.

    • Агульнае ўражанне.
    • А. план экспедыцыі.
    • Расказаць пра паездку ў агульных рысах.
    • Гаварыць надта агульна (прысл.).
  7. Неканкрэтны, схематычны.

    • Агульныя распараджэнні.
    • Агульныя словы.

|| наз. агульнасць, ✂.

  • А. мовы.
  • А. інтарэсаў.

агуро́к, ✂, м.

Агародная расліна сямейства гарбузовых з даўгаватым зялёным плодам, а таксама плод гэтай расліны.

  • Маласольныя агуркі.

|| памянш. агурочак, ✂.

|| прым. агурочны, ✂.

  • А. расол.

агуро́чнік, ✂, м., зб.

Агурочнае бацвінне.