Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напралёт, прысл.

Без перапынку, увесь час.

  • Працаваць усю ноч н.

напралом, прысл.

Не лічачыся з перашкодамі, абставінамі (пры дасягненні мэты).

  • Ісці н.
  • Дзейнічаць н.

напрамак, , м.

  1. Лінія руху, шлях развіцця.

    • Ісці ў паўночным напрамку.
    • Н. развіцця краіны.
  2. Участак фронту.

    • Баі на заходнім напрамку.
  3. Грамадская, навуковая і інш. плынь.

    • Рэалістычны н. у літаратуры.
  4. у знач. прысл., напрамкам. У кірунку да чаго-н.

    • Пайсці напрамкам да лесу.

  • Браць (узяць) напрамак — пачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку.

напрамілы:

  • напрамілы бог — хрыстом-богам прасіць, умаляць.

напрамкі, прысл. (разм.).

Тое, што і напрасткі.

напрасіцца, ; зак.

  1. Просьбамі і намёкамі дабіцца запрашэння на ўдзел у чым-н.

    • Н. ў госці.
  2. Сваімі паводзінамі выклікаць якія-н. адносіны да сябе.

    • Н. на камплімент.
  3. Узнікнуць, з’явіцца.

    • Напрасілася рашэнне.

|| незак. напрошвацца, .

напрасіць, ; зак. (разм.).

Наклікаць, запрасіць вялікую колькасць каго-н.

  • Н. гасцей.

|| незак. напрошваць, .

напрасткі, прысл.

Па прамой лініі, самым кароткім шляхам.

  • Пайсці ў вёску н.

напрасцяк, прысл. (разм.).

Тое, што і напрасткі.

напраўду, прысл. (разм.).

На самой справе, сапраўды.

  • Ён н. выгнаў жонку з хаты.