Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навучанне, , н.

  1. гл. вучыць.

  2. Парада, настаўленне павучальна-выхаваўчага характару (разм.).

    • Матчына н.

навучацца, ; незак.

Атрымліваць адукацыю, набываць пэўныя веды ў якой-н. галіне.

  • Н. ў школе.
  • Н. на маляра.

навучаць, ; незак.

  1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі.

    • Н. грамаце.
    • Н. гуляць у шахматы.
  2. Падбіваць на што-н. нядобрае.

    • Вуліца навучае лаянцы.
  3. Даваць параду, наводзіць на розум.

    • Маці навучае дзяцей дабру.

навучэнец, , м.

Той, хто навучаецца, вучыцца ў старэйшых класах сярэдніх школ і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

  • Н. тэхнікума.

|| ж. навучэнка, .

|| прым. навучэнскі, .

навушнікі, , м.

  1. Частка цёплай шапкі, якая закрывае вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. /

    • Апусціць навушнікі ў шапцы.
  2. Прылада для слухання, якая надзяваецца на вушы.

    • Магнітафонныя н.

навыбіраць, ; зак.

  1. Сабраць нейкую колькасць ураджаю бульбы, агуркоў і пад.

    • Н. чатыры кашы агуркоў.
  2. Выбраць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. спелых памідораў.

навыдумваць, ; зак.

Тое, што і навыдумляць.

навыдумляць, ; зак.

  1. Вынайсці, стварыць многа чаго-н.

    • Н. розных цацак для дзяцей.
  2. Налгаць, нагаварыць рознай бязглуздзіцы.

    • Н. несусветных страхаў.

навык, , м.

Уменне, выпрацаванае вопытам, практыкай.

  • Н. у рабоце.
  • Працоўны н.

навылет і навылёт, прысл.

  1. Наскрозь, праз усю таўшчыню чаго-н.

  2. перан. Вельмі добра разумець каго-н., што-н.

    • Я яго бачу н.