Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

настаўнічаць, ✂; незак.

Працаваць настаўнікам (у 1 знач.).

|| наз. настаўнічанне, ✂.

настаць, ✂; зак.

  1. Пра час, стан; пачацца, надысці.

    • Настаў час касьбы.
  2. Прыстаць да каго-н. з патрабаваннямі, просьбамі і пад. (разм.).

    • Так настаў, што я адмовіць не мог.

настаянне, ✂, н.

Настойлівая просьба, патрабаванне.

  • З’явіцца па настаянню настаўнікаў.

настаяцель, ✂, м.

  1. Кіраўнік праваслаўнага або каталіцкага мужчынскага манастыра; ігумен.

  2. Старшы святар у праваслаўнай царкве.

|| прым. настаяцельскі, ✂.

настаяцельніца, ✂, ж.

Кіраўніца жаночага праваслаўнага або каталіцкага манастыра.

настаяцца, ✂; зак.

Утварыць настойку.

  • Рабінаўка так настаялася, што стала, як спірт.

|| незак. настойвацца, ✂.

настаяць​1, ✂; зак.

Дамагчыся выканання чаго-н.

  • Н. на сваім (дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў).

|| незак. настойваць, ✂.

настаяць​2, ✂; зак. (разм.).

Пра хатнюю жывёлу: ператварыць подсціл у гной.

|| незак. настойваць, ✂.

настой, ✂, м.

  1. Вадкасць, якая змяшчае выцяжку з расліннага або жывёльнага рэчыва.

    • Н. ліпавага цвету.
  2. перан. Густы пах якога-н. рэчыва раслін, ягад і пад.).

    • Верасовы н.

|| прым. настойны, ✂.

настойка, ✂, ж.

  1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах.

    • Вішнёвая н.
  2. Тое, што і настой (у 1 знач.).

    • Валяр’янавая н.

|| прым. настоечны, ✂.