Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напорны1 прым.

Які служыць для ўтварэння напору вадкасці.

  • Н. бак.
  • Напорныя трубы.

напорны2 прым.

Тое, што і напорысты.

|| наз. напорнасць, .

напорысты, .

Настойлівы, які рашуча дабіваецца сваёй мэты.

  • Н. характар.

|| наз. напорыстасць, .

напоўніцца, ; зак.

Стаць поўным, занятым, насычаным кім-, чым-н.

  • Вежа напоўнілася вадой.
  • Пакой напоўніўся людзьмі.
  • Сэрца напоўнілася радасцю (перан.).

|| незак. напаўняцца, .

|| наз. напаўненне, .

  • Пульс добрага напаўнення (нармальны).

напоўніць, ; зак.

Зрабіць поўным, занятым, насычаным чым-н.

  • Н. мяшок мукой.
  • Птушыныя галасы напоўнілі лес.
  • Водар кветак напоўніў пакой.
  • Н. сэрца жалем (перан.).

|| незак. напаўняць, .

|| наз. напаўненне, .

направа, прысл.

У правы бок, на правым баку.

  • Павярнуць н.
  • Траціць грошы н. і налева (без разбору).

направіць, ; зак.

  1. Адрамантаваць, зрабіць прыгодным для карыстання.

    • Н. рухавік.
  2. Падвастрыўшы, зрабіць прыгодным для карыстання.

    • Н. брытву.
  3. чаго. Унесці вялікую колькасць паправак, змен (у тэкст, карэктуру і пад.).

    • Н. памылак.

|| незак. напраўляць, .

напрадвесні, прысл.

На зыходзе зімы, перад самым наступленнем вясны.

  • Сын прыехаў дамоў н.

напражыць, ; зак.

Пражаннем прыгатаваць нейкую колькасць.

  • Н. бобу.

|| незак. напражваць, .

напракат, прысл.

У часовае карыстанне за плату.

  • Узяць веласіпед н.