Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надта, прысл.

  1. Звыш меры, занадта.

    • Н. стаміцца.
  2. у знач. вык. Празмерна, вельмі.

    • Гэта ўжо н.

  • Не надта (што) (разм.) — не вельмі, так сабе.

надтрэснуты, .

  1. З невялікай трэшчынай.

    • Надтрэснутая шклянка.
  2. перан. Які хрыпіць (пра голас, гукі).

    • Н. голас.

надуманы, .

Штучны, пазбаўлены дастатковых падстаў.

  • Н. сюжэт.

|| наз. надуманасць, .

надумацца, ; зак.

  1. Вырашыць зрабіць што-н.

    • Надумаліся паехаць на Нарач.
  2. Многа падумаць. Як надумаешся, дык заснуць не можаш ноччу.

надумаць, ; зак.

Задумаць зрабіць што-н., прыняць якое-н. рашэнне.

  • Як надумала, так і зраблю.

|| незак. надумваць, .

надушыць, ; зак. (разм.).

Раздушыць, знішчыць нейкую колькасць каго-, чаго-н.

  • Н. ягад.
  • Н. мух.

надхвосце, , н. (спец.).

Частка апярэння ў птушак, што знаходзіцца на спіне каля хваста.

надхмар’е, , н.

Прастора над хмарамі.

  • Выглянуў месяц з надхмар’я.

|| прым. надхмарны, .

надысці, ; зак.

  1. Настаць, наблізіцца.

    • Надышоў час расстання.
  2. Прайсці нейкую адлегласць.

    • Мы ўжо надышлі кіламетраў восем.
  3. Прыйсці, з’явіцца куды-н.

    • Неўзабаве надышлі астатнія.

|| незак. надыходзіць, .

|| наз. надыход, .

надыхацца, ; зак.

Уволю, многа падыхаць.

  • Н. горным паветрам.