надысці, ; зак.

  1. Настаць, наблізіцца.

    • Надышоў час расстання.
  2. Прайсці нейкую адлегласць.

    • Мы ўжо надышлі кіламетраў восем.
  3. Прыйсці, з’явіцца куды-н.

    • Неўзабаве надышлі астатнія.

|| незак. надыходзіць, .

|| наз. надыход, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)