Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навугольнік, , м.

  1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

  2. Накладка для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

навугольны, .

Які знаходзіцца на вуглу.

  • Навугольная вежа.

навудзіць, ; зак.

Налавіць вудай.

  • Н. акунёў.

|| незак. навуджваць, .

навука, , ж.

  1. Сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства і мыслення, а таксама асобная галіна гэтых ведаў.

    • Гуманітарныя навукі.
  2. толькі адз. Павучанне, настаўленне, урок.

    • Гэта будзе навукай на ўсё жыццё.
  3. толькі адз. Навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту.

    • Гэтая справа патрабуе навукі.
  4. толькі адз. Навучанне, вучоба (разм.).

    • Хлопец здатны да навукі.

|| прым. навуковы, .

навуказнавец, , м.

Спецыяліст па навуказнаўству.

навуказнаўства, , н.

Галіна ведаў, якая вывучае заканамернасці функцыяніравання і развіцця навукі, структуру і дынаміку навуковай дзейнасці, узаемадзеяння навукі з другімі сферамі матэрыяльнага і духоўнага жыцця грамадства.

|| прым. навуказнаўчы, .

навукападобны, .

Які мае толькі знешнія адзнакі навуковасці.

|| наз. навукападобнасць, .

навукова-тэхнічны, .

Які мае адносіны да навукі і тэхнікі, звязаны з праблемамі навукі і тэхнікі.

  • Навукова-тэхнічны прагрэс (адзінае ўзаемаабумоўленае, паступальнае развіццё навукі і тэхнікі).

навуковы, .

  1. Заняты распрацоўкай пытанняў якой-н. навукі.

    • Н. супрацоўнік.
  2. Заснаваны на прынцыпах навукі, які адпавядае патрабаванням навукі.

    • Навуковая тэорыя.
    • Навуковае адкрыццё.

|| наз. навуковасць, .

навучальны, .

  1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

    • Н. год.
    • Навучальная ўстанова.
    • Н. дапаможнік.
  2. Які кіруе вучэбным працэсам.

    • Загадчык навучальнай часткі.