Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наступіць​1, ✂; зак.

Ступіць, стаць на каго-, што-н.

  • Н. на нагу каму-н. (таксама перан. ушчаміць чые-н. інтарэсы).

|| незак. наступаць, ✂.

наступіць​2, ✂; зак.

Пра час, стан: надысці, настаць.

  • Наступілі халады.
  • Наступіла цішыня.

|| незак. наступаць, ✂.

|| наз. наступленне, ✂.

наступленне, ✂, н.

  1. гл. наступаць ​1.

  2. Баявыя дзеянні войск супраць праціўніка з мэтай разгрому яго.

    • Рашучае н.

наступны, ✂.

  1. Які наступае, настае непасрэдна пасля каго-, чаго-н.; бліжэйшы па чарзе.

    • Н. дзень. Наступнае спатканне.
  2. Які наступіў пазней за чым-н.; ніжэй названы, ніжэй прыведзены.

    • Прапанаваць н. план.
  3. наступнае, -ага, н. Тое, аб чым гаворыцца далей; вось што.

    • А затым адбылося н.

настурка, ✂, ж.

Аднагадовая дэкаратыўная травяністая расліна з буйнымі пахучымі кветкамі чырвона-жоўтага колеру.

|| прым. настуркавы, ✂.

настурцыя, ✂, ж.

Тое, што і настурка.

|| прым. настурцыевы, ✂.

настылы, ✂.

Які стаў халодным, ахаладзіўся.

  • Настылае паветра.

настырны, ✂ і настырлівы, ✂.

Упарты ў дасягненні чаго-н., вельмі настойлівы.

  • Н. хлопец.

|| наз. настырнасць, ✂.

настыць, ✂; зак.

  1. Стаць халодным.

    • Хата настыла.
    • Печ настыла.
  2. Змерзнуць.

    • Ногі настылі.

|| незак. настываць, ✂.

насукаць, ✂; зак.

Падрыхтаваць суканнем.

  • Н. цэвак.

|| незак. насукваць, ✂.