Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надрапаць, ✂; зак.

  1. чаго. Нарабіць драпін на чым-н.

    • Н. на стале.
  2. Неразборліва напісаць (разм.).

    • Н. заяву (хутка, паспешліва).

|| незак. надрапваць, ✂.

надраць, ✂; зак.

  1. чаго. Аддзіраючы, нарыхтаваць нейкую колькасць.

    • Н. лык.
  2. чаго. Разрываючы на часткі, нарваць у нейкай колькасці.

    • Н. паперы.
  3. чаго. Зняць абалонку з зярнят, ператвараючы іх у крупы.

    • Н. круп.
  4. чаго. Нацерці на тарцы чаго-н.

    • Н. бульбы.
  5. чаго. Навырываць чаго-н.

    • Н. шчаціння.
  6. Начасаць скуру чым-н. цвёрдым (разм.).

    • Н. спіну.

|| незак. надзіраць, ✂.

надрывацца, ✂; незак.

  1. гл. надарвацца.

  2. перан. Рабіць што-н. праз меру, старацца з усіх сіл; крычаць да знямогі.

надрывісты, ✂.

Рэзкі, сутаргавы, з надрывам (у 3 знач.); прарэзлівы.

  • Н. кашаль.

|| наз. надрывістасць, ✂.

надрыў, ✂, м.

  1. гл. надарваць.

  2. Надарванае месца.

    • Вяроўка з надрывам.
  3. перан. Празмернае фізічнае напружанне.

    • З надрывам працуе рухавік.
  4. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні пачуццяў.

    • Гаварыць з надрывам.

надрыўны, ✂.

Рэзкі, хваравіта напружаны, з надрывам (у 3 знач.).

  • Н. голас.

надрэз, ✂, м.

  1. гл. надрэзаць.

  2. Надрэзанае месца.

    • Н. на дрэве.

надрэзаць, ✂; зак.

Разрэзаць крыху зверху.

  • Н.край дошкі.

|| незак. надразаць, ✂ і надрэзваць, ✂.

|| наз. надрэз, ✂.

надставіць, ✂; зак.

Дабаўляючы, зрабіць больш высокім, доўгім.

  • Н. рукавы.

|| незак. надстаўляць, ✂.

|| наз. надстаўка, ✂. ДМ -ўцы, -тавак, ж.

надсячы, ✂ і надсекчы, ✂; зак.

Рассячы трохі, не да канца.

  • Н. палена.

|| незак. надсякаць, ✂.

|| наз. надсяканне, ✂.