шнур, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Кручаная ці вітая тонкая вяроўка.
Нацягнуць ш. з адвесам.
2. Электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл.
3. Вогнеправодны жгут, які перадае іскру выбуховаму рэчыву (спец.).
Дэтануючы ш.
4. Чарада (птушак); шэраг аднародных прадметаў, размешчаных адзін за адным.
Паляцеў ш. гусей.
Цягнуцца шнурам фурманкі.
5. Вузкая палоска зямлі.
Араць свой ш.
|| прым. шнуравы́, -а́я, -о́е.
шнурава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.
Зацягваць на сабе што-н. шнуруючы.
Ш. ў гарсэт.
|| зак. зашнурава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. шнурава́нне, -я, н.
шнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.
1. што. Сцягваць шнурком.
Ш. чаравікі.
2. што. Прашываць шнурам.
Ш. інвентарную кнігу.
3. Часта хадзіць, ездзіць узад і ўперад (разм.).
Ш. па вёсцы.
|| зак. зашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.) і прашнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 2 і 3 знач.).
|| наз. шнурава́нне, -я, н. і шнуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. шнурава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
шнуро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.
Тонкі шнур (у 1, 4 і 5 знач.), невялікі шнур.
Шнуркі з чаравікаў.
Ш. слядоў на снезе.
Зямля была пабіта на шнуркі.
шнуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. гл. шнураваць.
2. мн. -і, -ро́вак. Шнур на адзенні, абутку, а таксама само прашнураванае месца.
Распусціць шнуроўку на сукенцы.
|| прым. шнуро́вачны, -ая, -ае.