Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шны́парыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Заглядваць у розныя месцы, шукаючы, высочваючы каго-, што-н.

Ш. па кладоўках.

2. Хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках.

Па вуліцы шныпарыць дзетвара.

|| наз. шны́паранне, -я, н.

шны́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

1. Тое, што і шнарыць.

2. Тое, што і шныпарыць (у 2 знач.).

|| наз. шны́ранне, -я, н.