Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цеціва́, -ы́, мн. цяцівы́ і (з ліч. 2, 3, 4) цецівы́, цяціў, ж.

1. Вяроўка, струна, якая сцягвае канцы лука.

2. Туга нацягнутая вяроўка, трос у некаторых механізмах, прыладах (спец.).

Ц. лучковай пілы.

3. Бакавая нахіленая бэлька лесвіцы, у якую ўстаўлены канцы прыступак (спец.).

цецяру́к, цецерука́, мн. цецерукі́, цецеруко́ў, м.

Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем.

|| прым. цецеруко́вы, -ая, -ае.