це́ла, -а, мн. -ы, цел, н.
1. Матэрыя, рэчыва, што так ці інакш абмежавана ў прасторы; асобны прадмет у прасторы.
Цвёрдае ц.
Газападобнае ц.
Геаметрычнае ц.
2. Арганізм чалавека або жывёлы ў яго знешніх, фізічных формах.
Часткі цела.
3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі.
Ц. ў сіняках.
4. Асноўная частка, корпус чаго-н. (спец.).
Ц. гарматы.
◊
(Быць) у целе (разм.) — быць поўным, укормленым, сытым.
Спасці з цела (разм.) — схуднець.
Трымаць у чорным целе каго (разм.) — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.
|| памянш. це́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 2 знач.).
|| прым. цяле́сны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Цялесныя ўласцівасці шара.
Духоўныя і цялесныя сілы.
целаахо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго-н.
целагрэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -ро́ек, ж.
1. Тое, што і душагрэйка.
2. Ватовая куртка, ватоўка.
целаскла́д, -у, М -дзе, м.
Склад, форма цела, фігура.
Чалавек моцнага целаскладу.
це́льная, Цяжарная (пра карову, самак лася, аленя і пад.).
|| наз. це́льнасць, -і, ж.
цельпукава́ты, -ая, -ае (разм.).
Няскладны, непаваротлівы.
Ц. хлопец.
|| наз. цельпукава́тасць, -і, ж.
це́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. гл. цела.
2. мн. Невялікія ўтварэнні ў складзе якой-н. жывой тканкі (спец.).
○ Белыя крывяныя цельцы — тое, што і лейкацыты.
Чырвоныя крывяныя цельцы — тое, што і эрытрацыты.
целяпа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак. (разм.).
1. Свабодна звісаючы, матляцца з боку на бок.
Гузік целяпаецца на адной нітачцы.
2. Матляцца, не прылягаючы (пра адзенне).
Пінжак целяпаўся на худых плячах.
целяпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., чым.
Матляць чым-н.
Ц. нагамі.
|| аднакр. целяпну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
целяпе́нь, -пня́, мн. -пні́, -пнёў, м. (разм.).
Нязграбны, нехлямяжы чалавек.