Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зляжа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зле́жыцца; зак.

Ушчыльніцца ад доўгага ляжання.

Сена зляжалася.

злямцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.

Збіць у лямец.

З. воўну.

|| незак. злямцо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

зля́мчыць гл. лямчыць.

зля́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Зрабіць што-н. наспех, абыяк.

Сяк-так зляпаў дзверы.

зляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зле́піцца; зак. (разм.).

Пра што-н. клейкае, ліпкае: змацавацца, злучыцца.

Лісты кнігі зляпіліся.

|| незак. зле́плівацца, -аецца.

зляпі́ць, зляплю́, зле́піш, зле́піць; зле́плены; зак., што.

1. гл. ляпіць.

2. Злучыць чым-н. ліпкім, склеіць (разм.).

З. лісты паперы.

З. кавалкі статуэткі.

|| незак. зле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

злята́цца¹ гл. зляцецца.

злята́цца², -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Набыць навыкі для сумесных палётаў.

Лётчыкі звяна добра зляталіся.

злята́ць гл. зляцець.

зляце́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; -ця́цца; зак.

Прыляцець у адно месца з розных бакоў.

Восы зляцеліся на салодкае.

|| незак. злята́цца, -а́ецца.

|| наз. злёт, -у, М злёце, м.