Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

злы, -а́я, -о́е.

1. Які тоіць у сабе зло.

З. намер.

Злая доля (няшчасная).

2. Поўны злосці, варожасці.

З. чалавек.

Злыя вочы.

3. на каго-што. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.

Ён з. на ўсіх.

4. Куслівы, злосны (пра жывёл).

З. сабака.

5. перан. Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).

З. мароз.

Злыя вятры.

злы́беда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -бед, ж. (разм.).

Бяда, ліха.

Навалілася з. на вёску.

злыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

1. Знізаць, звязаць.

З. стаеннікаў.

2. перан. Злучыць, звязаць.

Ходзяць, нібы чорт іх злыгаў.

|| незак. злы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. злы́гванне, -я, н.

злы́дзень, -дня, мн. -дні, -дняў, м. (разм.).

1. Шкодны чалавек, ліхадзей.

2. толькі мн. Нягоды, бяда.

Як уваляцца злыдні, то не на тры дні (прыказка).

злысе́лы, -ая, -ае (разм.).

Зусім лысы, аблыселы.

Злыселая галава.

злысе́ць гл. лысець.