Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

злубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які злубянеў, зрабіўся каляны.

Злубянелыя на марозе прасціны.

злубяне́ць гл. лубянець.

злупі́ць гл. лупіць¹.

злуча́льны, -ая, -ае.

Які служыць для злучэння, змацавання чаго-н.

Злучальная тканка (тканка жывёльнага арганізма). Злучальныя галосныя (у складаных словах, напр., «а» ў слове скуралуп). Злучальныя злучнікі (у граматыцы).

злуча́цца гл. злучыцца.

злуча́ць¹ гл. злучыць¹.

злуча́ць² гл. злучыць².

злу́чка гл. злучыць².

злу́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: службовае слова, якое ўжыв. для злучэння сказаў і слоў унутры сказа.

|| прым. злу́чнікавы, -ая, -ае.

злу́чны, -ая, -ае.

Прызначаны для злучкі, які мае адносіны да злучкі.

З. пункт.

З. перыяд.