Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зло, зла, н.

1. Усё шкоднае, благое; проціл. дабро.

Рабіць з. каму-н. Адплаціць злом за дабро.

2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць.

Знайсці віноўніка, што прычыніў такое з.

3. Прыкрасць, злосць (разм.).

З. ўзяло.

зло́ба -ы, ж.

Тое, што і злосць (у 1 знач.).

Злоба дня — тое, што асабліва актуальнае, важнае сёння.

зло́дзей, -я, мн. зладзе́і і (з ліч. 2, 3 і 4) зло́дзеі, зладзе́яў, м.

1. Той, хто крадзе, займаецца крадзяжом.

Злавіць злодзея.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).

Што ж ты, з., тут натварыў!

|| ж. зладзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. зладзе́йскі, -ая, -ае.

зло́жваць гл. злажыць.

зло́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (спец.).

Форма, якая запаўняецца расплаўленым металам для атрымання злітка.

злом, -у, м.

1. Месца пералому, разлому.

2. Круты паварот.

З. ракі.

На злом галавы (разм.) — тое, што і на скрут галавы (гл. скрут).

зло́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Непрыгодная, паламаная рэч або адламаны кавалак чаго-н.

2. Пра слабага, надарванага чалавека (звычайна з адмоўем; разм.).

Бацька дужы, і сын не з.

зло́паць гл. лопаць².

зло́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які мае зло на каго-н.; вораг.

Сябры і злоснікі.

|| ж. зло́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. зло́сніцкі, -ая, -ае.

Злосніцкія нагаворы.

зло́сны, -ая, -ае.

1. Поўны злосці, нядобразычлівасці.

З. паклёп.

Злосныя намеры.

2. Сярдзіты, куслівы, злы (пра жывёл).

З. сабака.

3. Свядома нядобрасумленны.

З. банкрут.

4. Закаранелы ў чым-н. заганным.

З. парушальнік дысцыпліны.

|| наз. зло́снасць, -і, ж.