Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

здубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзелы, адубянелы.

Здубянелыя на марозе рукі.

З. ад сырасці плашч.

|| наз. здубяне́ласць, -і, ж.

здубяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Страціць рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзець, адубянець.

Ногі здубянелі.

Адзежа на ім здубянела.

зду́жаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

1. каго-што. Узяць верх у барацьбе, бойцы; перамагчы.

Бароўся з тым, каго мог з.

2. што і з інф. Справіцца з тым, што патрабуе вялікіх фізічных намаганняў, многа працы.

Здужаў падняць на плечы мех.

3. перан., што. Засвоіць, зразумець (разм.).

З. курс фізікі.

|| незак. зду́жваць, -аю, -аеш, -ае.

здурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак. (разм.).

Сказаць, зрабіць якое-н. глупства, дурасць.

Я здураваў, што сам не схадзіў на нараду.

здурне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які здурнеў, страціў розум.

здурне́ць гл. дурнець.

зду́ру, прысл. (разм.).

Па глупстве, непаразуменні.

З. прагаварылася.

зду́шаны, -ая, -ае.

Пра голас, гукі і пад.: прыглушаны, аслаблены.

З. плач.

|| наз. зду́шанасць, -і, ж.

здушы́ць, здушу́, зду́шыш, зду́шыць; зду́шаны; зак., каго-што.

Душачы, сціснуць з сілай.

З. каго-н. у натоўпе.

Спазмы здушылі горла.

Сум балюча здушыў сэрца (перан.).

|| незак. зду́шваць, -аю, -аеш, -ае.