Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

здо́ба, -ы, ж.

1. Тлушч, цукар і яйкі, што дабаўляюцца ў цеста.

Дабавіць здобы ў цеста.

2. зб. Вырабы са здобнага цеста.

Напячы здобы.

здо́бны, -ая, -ае.

Прыгатаваны на малацэ, масле, яйках і пад.

Здобная булка.

здо́брыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Тое, што і раздобрыцца.

здо́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

1. з інф. Быць у стане зрабіць, выканаць што-н.

Я здолею рашыць гэту задачу.

2. з інф. Атрымаць магчымасць зрабіць што-н. пры пэўных абставінах.

Учора я не здолеў паехаць.

3. каго-што. Адолець, асіліць.

Агульнымі намаганнямі ўсё можна з.

здо́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прыродны дар, таленавітасць.

Чалавек з вялікімі здольнасцямі.

2. Уменне, а таксама магчымасць утвараць якія-н. дзеянні.

З. рухацца.

Прапускная з. дарог.

Пакупная з. насельніцтва.

здо́льны, -ая, -ае; -лен, -льна.

1. Які мае здольнасці да чаго-н., таленавіты.

З. інжынер.

З. да матэматыкі.

2. Які можа што-н. зрабіць; які валодае пэўным уменнем.

З. да ўсякай работы.

Гэты чалавек на ўсё з. (ні перад чым не спыніцца).

здор, -у, м.

Нутраное свіное сала.

Мазаць бліны здорам.

|| прым. здо́равы, -ая, -ае.

здо́рава, прысл. (разм.).

1. Вельмі моцна.

Ну і з. ж бухаюць гарматы.

2. Вельмі добра, выдатна.

Зроблена з.

здо́ўжыцца гл. доўжыцца.

здо́хлы, -ая, -ае.

1. Тое, што і дохлы.

Здзіраць скуру са здохлага каня.

2. перан. Слабы, кволы (разм.).

Чаго ён такі з. ў вас?

|| наз. здо́хласць, -і, ж. (да 2 знач.).