Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэталёвы, -ая, -ае.

Падрабязны, з усімі дэталямі (у 1 знач.).

Дэталёвае даследаванне.

|| наз. дэталёвасць, -і, ж.

дэталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Распрацаваць (распрацоўваць) у дэталях (у 1 знач.), падрабязна ўдакладніць (удакладняць).

Д. план правядзення сесіі.

|| наз. дэталіза́цыя, -і, ж.

дэта́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Невялікая падрабязнасць, прыватнасць.

У праекце ўсе дэталі прадугледжаны.

2. Частка механізма, машыны, якая не можа быць разабрана на іншыя, больш простыя і драбнейшыя часткі.

дэтана́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне з выбуховым рэчывам, якое выклікае дэтанацыю асноўнага зарада.

Капсуль-д.

|| прым. дэтана́тарны, -ая, -ае.

дэтана́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Імгненны выбух рэчыва, выкліканы выбухам другога рэчыва або ўдарам.

2. Хуткае і няпоўнае згаранне паліва ў рухавіку ўнутранага згарання.

Д. паліва.

|| прым. дэтанацы́йны, -ая, -ае.

дэтэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне ў радыёпрыёмніку для пераўтварэння ваганняў высокай частаты ў ваганні нізкай частаты.

2. Прылада для выяўлення радыеактыўнага ці цеплавога выпраменьвання.

Д. ядзерных выпраменьванняў.

Дэтэктар хлусні — спецыяльнае прыстасаванне для запісу фізіялагічных паказчыкаў таго, каго дапытваюць, або падвыпрабавальнага.

|| прым. дэтэ́ктарны, -ая, -ае.

Дэтэктарны прыёмнік — найпрасцейшы радыёпрыёмнік, у якім прынятыя сігналы пераўтвараюцца ў гукавыя пры дапамозе крышталічнага дэтэктара.

дэтэкты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

1. Спецыяліст па расследаванні крымінальных злачынстваў, агент вышукной паліцыі.

2. Літаратурны твор або кінафільм, у якіх адлюстроўваецца раскрыццё таямніц, звязаных звычайна з забойствам.

|| прым. дэтэкты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Д. раман.

дэтэрміні́зм, -у, м.

Вучэнне аб заканамернасці і прычыннай абумоўленасці ўсіх з’яў прыроды і грамадства.

|| прым. дэтэрміні́сцкі, -ая, -ае.