Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэбарка́дар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Плывучая параходная прыстань, а таксама месца пасадкі на параходнай прыстані.

2. Крытая платформа чыгуначнай станцыі (уст.).

|| прым. дэбарка́дарны, -ая, -ае.

дэбатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што і без дап.

Абмяркоўваць што-н., весці дэбаты.

Д. пытанне.

дэба́ты, -аў.

Абмеркаванне якога-н. пытання, спрэчкі.

Разгарнуліся д.

Парламенцкія д.

дэбашы́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто ўчыняе дэбошы; буян, скандаліст.

|| прым. дэбашы́рскі, -ая, -ае.

дэбашы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Учыняць дэбошы; буяніць, скандаліць.

|| зак. надэбашы́рыць, -ру, -рыш, -рыць.

|| наз. дэбашы́рства, -а, н.

дэ́бет, -у, М -беце, м. (спец.).

У прыходна-расходных кнігах: рахунак паступленняў і даўгоў дадзенай установе.

|| прым. дэбето́вы, -ая, -ае.

дэбі́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з лёгкай формай прыроджанай псіхічнай непаўнацэннасці, разумовай адсталасці.

|| прым. дэбі́льны, -ая, -ае; наз. дэбі́льнасць, -і, ж.

дэбі́т, -у, Мі́це, м. (спец.).

Колькасць газу, вады, нафты ці іншай вадкасці, якую дае крыніца за адзінку часу.

Д. нафтавай свідравіны.

|| прым. дэбі́тны, -ая, -ае.

дэбіто́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы.

|| прым. дэбіто́рскі, -ая, -ае.

Дэбіторская запазычанасць.

дэбо́ш, -у, мн. -ы, -аў, м.

Скандал з шумам і бойкай.

Учыніць д.