Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэпазі́т, -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для захавання або са спецыяльнай мэтай.

|| прым. дэпазі́тны, -ая, -ае.

дэпане́нт, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба, якая ўнесла дэпазіт.

|| прым. дэпане́нцкі, -ая, -ае.

дэпані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

1. Унесці (уносіць) дэпазіт.

2. Перадаць (перадаваць) на захаванне.

Д. навуковую працу.

|| наз. дэпані́раванне, -я, н.

дэпартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (што).

Выгнаць (выганяць), выдаліць (выдаляць) з краіны.

Д. супрацоўніка пасольства.

|| наз. дэпарта́цыя, -і, ж.

дэпарта́мент, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых краінах: аддзел міністэрства, вышэйшай дзяржаўнай установы і пад.

Дзяржаўны д.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі і некаторых іншых краінах.

|| прым. дэпарта́менцкі, -ая, -ае.

дэпе́ша, -ы, мн. -ы, -пе́ш, ж.

1. Спешнае паведамленне (дыпламатычнае, ваеннае і пад.).

2. Тое, што і тэлеграма (уст.).

дэпо́, нескл., н.

Будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў, вагонаў і пад.

Лакаматыўнае д.

Трамвайнае д.

Пажарнае д.

|| прым. дэпо́ўскі, -ая, -ае.

дэпрэ́сія, -і, ж.

1. Хваравіта прыгнечаны псіхічны стан чалавека.

Неўратычная д.

2. Упадак, застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

Эканамічная д.

|| прым. дэпрэсі́ўны, -ая, -ае; наз. дэпрэсі́ўнасць, -і, ж.

дэпута́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.

Гарадскі Савет дэпутатаў.

Д.

Нацыянальнага сходу.

2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.

|| ж. дэпута́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэпута́цкі, -ая, -ае.

Д. мандат.

дэпута́цыя, -і, ж.

Група выбарных ці назначаных асоб для выканання якога-н. даручэння, задання.

Накіраваць дэпутацыю.