дэшыфрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.
Разабраць (разбіраць) напісанае шыфрам, тайнапісам або на якой-н. невядомай старажытнай мове; расшыфраваць (расшыфроўваць).
Д. рукапіс.
|| наз. дэшыфро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.